БЕЛ Ł РУС

Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай свету

16.12.2025 / 18:13

Nashaniva.com

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) абвясціла пераможцаў штогадовай прэміі WTA Awards. Штогод найлепшых у розных намінацыях — тэнісістку, трэнера, турнір года і асобу з асаблівым унёскам у развіццё тэніса — вызначаюць шляхам галасавання журналісты міжнародных СМІ.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images

Другі год запар званне найлепшай тэнісісткі свету атрымала беларуска Арына Сабаленка. У галасаванні яна апярэдзіла польку Ігу Свёнтэк, Алену Рыбакіну з Казахстана, амерыканак Аманду Анісімаву, Мэдзісан Кіз і Коры Гаўф, набраўшы больш за 80% галасоў.

У WTA падкрэслілі, што летась Сабаленка згуляла ў дзевяці фіналах, здабыла чатыры тытулы і атрымала 63 перамогі. Акрамя таго, яна ўстанавіла новы рэкорд па суме прызавых за сезон — больш за 15 мільёнаў даляраў.

Увесь год Арына правяла на першым месцы сусветнага рэйтынгу WTA. За сваю кар’еру яна ўжо выйграла 21 турнір асацыяцыі ў адзіночным разрадзе. Таксама Сабаленка двойчы перамагала на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (у 2023 і 2024 гадах) і двойчы — на Адкрытым чэмпіянаце ЗША (у 2024 і 2025 гадах).

Сабаленка скончыць год у рангу першай ракеткі свету

Чытайце таксама:

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя

Арына Сабаленка стала другой у гісторыі сусветнага жаночага тэнісу паводле памераў прызавых

Сабаленка скончыць год у рангу першай ракеткі свету

Каментары да артыкула