БЕЛ Ł РУС

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу

16.12.2025 / 19:57

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў распарадзіўся ўзмацніць кругласутачную ахову ў Мінску, а таксам залучыць сапёрныя групы і групы для маніторынгу інтэрнэту. Ён абгрунтаваў гэтыя меры падрыхтоўкай да правядзення Усебеларускага народнага сходу.

Іван Кубракоў. Фота: МУС

Кубракоў правёў інструктаж напярэдадні збору дэлегатаў і паведаміў, што для пастаяннага кантролю за сітуацыяй і аб’ектамі інфраструктуры будзе выкарыстоўвацца рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі, сапёрна-піратэхнічныя групы, падраздзяленні ў супрацьдзеянні беспілотнікам і інтэрнэт-маніторынг.

Ён таксама распарадзіўся перавесці асабовы склад на ўзмоцнены варыянт службы і гарантаваць бяспеку перасоўвання ўдзельнікаў сходу. Начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МУС Міхаіл Грыб пацвердзіў, што ўсе будынкі, звязаныя са сходам, будуць знаходзіцца пад кругласутачнай аховай.

Кубракоў падкрэсліў, што сітуацыя можа змяняцца вельмі хутка, таму асабовы склад павінен быць гатовы аператыўна рэагаваць на любыя, у тым ліку нестандартныя, сітуацыі.

Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 18‑19 снежня. 

Чытайце таксама:

Кубракоў загадаў міліцыі адпрацаваць усіх тых, хто не працуе

Аказваецца, з прэзідыума Усебеларускага сходу выключылі аднаго чалавека. За што яго так?

«Гэта бяда». Лукашэнка назваў самую вялікую небяспеку для УНС у будучыні

Агучаны парадак дня Усебеларускага народнага сходу

Каментары да артыкула