З'явілася першае ФОТА Паўла Севярынца пасля вызвалення
Першае фота Паўла Севярынца пасля вызвалення апублікавала ў фэйсбуку ягоная маці Таццяна Севярынец.
Павел Севярынец
Сузаснавальнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 13 снежня быў вызвалены з калоніі разам са 122‑ма іншымі палітвязнямі і быў разам з большасцю іх вывезены на тэрыторыю Украіны. Ён прабыў у зняволенні 5 з паловай гадоў, бо быў арыштаваны яшчэ 7 чэрвеня 2020 года.
Чытайце таксама:
Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня
Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну
Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх