У Мінску «хуткая» сутыкнулася з аўтобусам
Тры чалавекі ў бальніцы.
Сёння раніцай на праспекце Дзяржынскага адбылося ДТЗ з удзелам аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі.
Паводле папярэдніх звестак, 48‑гадовы кіроўца хуткай дапамогі не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і ўрэзаўся ў аўтобус «МАЗ», які рухаўся наперадзе ў спадарожным кірунку.
У выніку сутыкнення пацярпелі людзі, якія знаходзіліся ў «хуткай»: кіроўца і два фельчары дастаўлены ў бальніцу для абследавання.
У момант аварыі пацыента ў машыне не было.