Трамп закрыў уезд у ЗША жыхарам яшчэ пяці краін
Зараз у спісе 17 краін.
Фота: Pamela Smith / AP
Прэзідэнт ЗША пашырыў спіс краін, грамадзянам якіх забаронены ўезд у Злучаныя Штаты. Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дома 16 снежня.
У спіс увайшлі Буркіна-Фасо, Малі, Нігер, Паўднёвы Судан і Сірыя. Акрамя таго, забарона распаўсюджваецца на ўладальнікаў дакументаў, выдадзеных Палестынскай аўтаноміяй.
Таксама ўлады ЗША пашырылі пералік краін, у дачыненні да грамадзян якіх уводзяцца частковыя абмежаванні на ўезд. У яго ўвайшлі 15 дзяржаў: Ангола, Антыгуа і Барбуда, Бенін, Кот-д’Івуар, Дамініка, Габон, Гамбія, Малаві, Маўрытанія, Нігерыя, Сенегал, Танзанія, Тонга, Замбія і Зімбабвэ.
Адміністрацыя Трампа заявіла, што ў гэтых краінах шырока распаўсюджаная карупцыя, а іх жыхары часта маюць падробленыя дакументы.