БЕЛ Ł РУС

Цэны на срэбра паставілі новы гістарычны рэкорд

17.12.2025 / 9:48

Nashaniva.com

Кошт срэбра абнавіў гістарычны максімум, перавысіўшы $66 за тройскую унцыю.

Фота: Az Jackson / Getty Images

17 снежня ф’ючарсы на срэбра з пастаўкай у сакавіку на біржы Comex падаражэлі на 4,65%, а іх кошт на піку падняўся да $66,27 за унцыю.

У гэты ж час ф’ючарс на золата з пастаўкай у лютым 2026 года знаходзіўся на ўзроўні $4354,1.

З пачатку года цэны на срэбра выраслі больш як на 126% (13 кастрычніка яны ўзялі планку 50 даляраў). Гэтаму спрыялі павелічэнне попыту на гэты метал у прамысловасці, скарачэнне яго запасаў і прызнанне срэбра крытычна важным у ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула