БЕЛ Ł РУС

Вызваленыя палітвязні едуць з Украіны ў Варшаву

17.12.2025 / 12:56

Nashaniva.com

Беларускія палітвязні, якія былі дэпартаваныя ва Украіну, ужо знаходзяцца ў дарозе ў Польшчу. Пра гэта паведаміў прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў. Паводле яго слоў, прыбыццё групы ў Варшаву чакаецца сёння ўвечары.

Вызваленне чарговай групы палітвязняў стала вынікам перамоў спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з беларускім бокам.

Сярод 123 чалавек, якія выйшлі на волю, — нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, палітык Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Марына Золатава. 

Раней дзевяць чалавек, у тым ліку Бяляцкага, прывезлі ў Літву, астатніх — на тэрыторыю Украіны. Цяпер стала вядома пра пераезд групы ў польскую сталіцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула