БЕЛ Ł РУС

«Кожны рух яму даецца няпроста, але ён не здаецца». Унуку Рыгора Кастусёва трэба дапамога

17.12.2025 / 14:3

Nashaniva.com

Абвешчаны збор сродкаў на рэабілітацыю Антося Антончыка, унука Рыгора Кастусёва. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў бацька Антося, грамадскі дзеяч з Магілёва Дзмітры Антончык.

«Сябры, хачу папрасіць вашай падтрымкі для Антося.

Мы стварылі старонку збору сродкаў на рэабілітацыю нашага сына. У Антося ДЦП — кожны рух даецца яму няпроста, але ён змагаецца і не здаецца.

Калі будзеце запаўняць PIT, можна перадаць 1,5% падатку — для вас гэта бясплатна, а для Антося вялікая дапамога. Нават просты рэпост вельмі дапаможа. Вялікі дзякуй кожнаму!», — напісаў Дмітры Антончык.

Дапамагчы Антосю Антончыку можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула