БЕЛ Ł РУС

Расія не збіраецца спыняцца. Міністэрства абароны РФ назвала задачы «СВА» на 2026 год

17.12.2025 / 14:59

Nashaniva.com

Галоўнай задачай для расійскай арміі на наступны год стане «захаванне і нарошчванне тэмпу наступлення ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі», заявіў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў.

Разбураныя дамы ў выніку расійскай атакі ў Кіеве, 28 верасня 2025 года. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

«Ключавая задача на наступны год — захаваць і нарасціць набраныя тэмпы наступлення», — сказаў Белавусаў на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства 17 снежня.

Уладзімір Пуцін у на гэтым жа пасяджэнні заявіў, што калі Украіна адмовіцца ад размовы «па сутнасці», Расія сілай даможацца вызвалення «сваіх гістарычных зямель».

«Задача стварэння і пашырэння буфернай зоны бяспекі таксама будзе паслядоўна вырашацца», — сказаў ён.

«Мэты «СВА», безумоўна, будуць дасягнутыя, а Расія даможацца вызвалення сваіх гістарычных тэрыторый», — сцвярджае ён. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула