У Гомелі пры выбуху газу абрынуліся перакрыцці ў трох кватэрах
Падраздзяленні МНС працягваюць ліквідацыю наступстваў выбуху ў жылым доме ў Гомелі. У выніку здарэння там абваліліся перакрыцці кватэр. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.
Па дадзеных МНС, пашкоджанні закранулі перакрыцці як верхняй, так і ніжняй кватэр.
Ратавальнікі эвакуіравалі дзевяць чалавек. Працягваецца пошук магчымых пацярпелых.
Па папярэдніх даных, сёння ў Гомелі на вуліцы Косарава ў кватэры на сёмым паверсе шматкватэрнага дома адбыўся выбух газапаветранай сумесі. Абставіны здарэння ўдакладняюцца.