Меліціна Станюта выходзіць замуж
Шматразовая медалістка чэмпіянатаў свету па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта падзялілася ў інстаграме, што сказала абранніку «Oui» — «так» па-французску.
Фота: melitinastaniouta / Instagram
Прапанову абраннік зрабіў ёй у Празе падчас сюрпрызу— вандроўкі — гімнастка да апошняга не ведала, куды едзе, ёй проста сказалі спакаваць валізку. Меліціна думала, што гэта будзе зімовае каляднае падарожжа.
Меліціна Станюта са сваім будучым мужам. Фота: melitinastaniouta / Instagram
«Апошні вечар у Празе мы правялі ў бары. План быў падняцца на дах рэстарана. Добра, што я зрабіла пазногці напярэдадні паездкі», — пажартавала Станюта.
Тут Меліціна яшчэ не ведае, які галоўны сюрпрыз яе чакае. Фота: melitinastaniouta / Instagram
На відэа гімнастка ўпершыню паказала свайго абранніка.
У 2020 годзе выбітная спартоўка падпісала ліст за новыя сумленныя выбары і супраць гвалту і была вымушаная эміграваць. Сёння яна трэніруе дзяцей па ўсім свеце і жыве ў Францыі.
Чытайце таксама:
Меліціна Станюта: Беларусы даўно даказалі, што мы не народзец і не авечкі!
Віталь Гуркоў служыць ва ўкраінскай паліцыі ФОТЫ
«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?