БЕЛ Ł РУС

Апошнія амерыканскія цэнты прадалі на аўкцыёне амаль за $17 мільёнаў

17.12.2025 / 19:3

Nashaniva.com

Апошнія адчаканеныя амерыканскія цэнты пайшлі з таргоў за $16,7 мільёна. Пра гэта паведамляе тэлеканал ABC News са спасылкай на аўкцыённы дом Stack's Bowers Galleries.

Фота: abcnews.go.com

На таргах прадалі 232 спецыяльныя наборы, кожны з якіх уключаў пені 2025 года выпуску манетнага двара Філадэльфіі, пені з 24‑каратнага золата з таго ж манетнага двара і пені з манетнага двара Дэнвера.

На гэтых манетах таксама быў выгравіраваны сімвал Амега, якім пазначаецца апошняя партыя манет, што ўпершыню адчаканілі ў 1793 годзе. Кожны набор быў прададзены ў сярэднім па 72 тысячы даляраў, а апошні набор, нумар 232, быў прададзены за 800 тысяч даляраў.

«Манета вартасцю адзін цэнт вытрымала 232 гады гісторыі нашай краіны, і мы ганарымся тым, што даем грамадскасці магчымасць увекавечыць гэты момант, набыўшы адзін з гэтых спецыяльных набораў», — падае тэлеканал словы дырэктара манетнага двара ЗША.

Рашэнне адмовіцца ад выпуску пені было прынятае ў лютым 2025 года па распараджэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Прычынай стаў высокі сабекошт чаканкі: вытворчасць аднаго цэнта абыходзілася бюджэту ў чатыры.

Чытайце таксама:

Трамп загадаў спыніць чаканку аднацэнтавых манет

Неўзабаве маюць з'явіцца новыя банкноты еўра. Яны ўжо выклікалі польска-французскія спрэчкі

«Зарабляйце, а не ваюйце». Трамп і Уіткаф вераць, што Пуцін можа пайсці на мір дзеля прыбыткаў. Або самі мараць аб зыску

Каментары да артыкула