БЕЛ Ł РУС

Мінск трапіў у рэйтынг топавых кірункаў для аматараў казіно

17.12.2025 / 19:18

Nashaniva.com

Згодна з Глабальным індэксам казіно, сталіца Беларусі трапіла на 32 радок з 51. Але па некаторых паказчыках Мінск апынуўся значна вышэй за іншыя гарады, піша партал OLBG.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: ycasino.by 

Напрыклад, па шчыльнасці казіно Мінск знаходзіцца на 10‑м месцы ў свеце. У гэтым спісе ў лідарах амерыканскі Лас-Вегас з 26,28 казіно на 100 тысяч чалавек, а ў Мінска атрымалася 1,16 устаноў на 100 тысяч чалавек. Усяго ў горадзе дзейнічаюць 24 казіно.

Паміж Лас-Вегасам і Мінскам знаходзяцца румынскі Бухарэст (9,23 казіно на 100 тысяч чалавек), чэшская Прага (4,14), кітайскі Макаа (4,05), амерыканскі Маямі (3,95), іспанская Валенсія (3,93), ірландскі Дублін (1,71), дацкі Капенгаген (1,65) і нідэрландскі Амстэрдам (1,27).

Таксама беларуская сталіца трапіла ў тройку гарадоў з самымі даступнымі казіно, бо тут сярэдні кошт пражывання складае 52,80 даляра за ноч. Выпярэджваюць Мінск у гэтым паказчыку толькі калумбійская Багата (44,41 даляра) і філіпінская Маніла (46,95 даляра).

Чытайце таксама:

Работніца магілёўскай крамы скрала з сейфа 86 тысяч рублёў і прайграла ў казіно

У Мінску збанкрутавала казіно Victoria Cherry

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Мужчына схадзіў у казіно, скраў грошы з мінскай крамы і паехаў у Баранавічы

Каментары да артыкула