БЕЛ Ł РУС

У Мінскім заапарку выбралі сімвал наступнага года ФОТЫ

17.12.2025 / 19:31

Nashaniva.com

У Мінскім заапарку выбралі сімвал наступнага года, які паводле ўсходняга гараскопу з'яўляецца годам Вогненнага Каня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Выбар правялі праз галасаванне ў сацсетках. Усе ахвотныя маглі прагаласаваць за аднаго з васьмі прадстаўленых коней з розным характарам і знешнасцю.

Перамогу атрымала шасцігадовая кабыла Зара. Яна гнядая, сумесь беларускай запражной і латвійскай цеплакроўнай пароды.

У заапарк Зара прыйшла ў 2020 годзе, і супрацоўнікі прызнаюцца, што гэта была любоў з першага погляду. Зара вельмі прывязаная да чалавека: ходзіць за заатэхнікам хвастом, разумее інтанацыі, спакойная і добразычлівая, працуе з дзецьмі і катае маладых коннікаў вельмі асцярожна.

Другое месца ў галасаванні заняла Смолка — дзесяцігадовая цёмна-шэрая кабыла-поні, якая нарадзілася ў заапарку і з’яўляецца ўлюбёнкай дзяцей.

Трэцяе месца — Піён, спакойны і дружалюбны конік поні-класа, якога прывезлі ў заапарк ужо дарослым.

Акрамя гэтага, сярод кандыдатаў былі і іншыя цікавыя коні, напрыклад, Орлік, які сам прыходзіць на працу ў запрэжцы, і Мелодыя, вараная кабыла са складаным, але цікавым характарам.

Заатэхнік заапарку Алена Якушэвіч адзначае, што цалкам падтрымлівае выбар падпісчыкаў: Зара — яе ўлюбёны конь, і выбар сімвала года, на яе думку, справядлівы.

Усяго ў Мінскім заапарку цяпер жывуць дзесяць коней, пяць поні і тры вослікі. 

Чытайце таксама:

Як будзе ездзіць транспарт у Мінску ў навагоднюю ноч

У Мінску запалілі галоўную навагоднюю елку краіны ВІДЭА

Дамок Дзеда Мароза адкрыецца ў Мінскім заапарку 25 снежня

Навагоднія лакацыі вячэрняга Мінска — як упрыгожаныя вуліцы і брэнды ФОТЫ

Табун навагодніх коней: што можна купіць на Камароўцы ў снежні

Каментары да артыкула