БЕЛ Ł РУС

У Буда-Кашалёўскім раёне гарэў зернесушыльны комплекс

17.12.2025 / 21:29

Nashaniva.com

17 снежня ратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне зернесушыльнага комплексу ў вёсцы Уза Буда-Кашалёўскага раёна.

Скрыншот з відэа

Па прыбыцці ратавальнікаў на месца было відаць задымленне з шахты комплексу.

Пажар аператыўна ліквідавалі супрацоўнікі МНС, збожжа не пацярпела. На месцы здарэння працавалі сем адзінак тэхнікі.

Прычына ўзнікнення пажару цяпер высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула