Каля Палаца прафсаюзаў нешта гарэла
Ратавальнікі ўначы ліквідавалі задымленне ў рэстаране на праспекце Незалежнасці, 25 пры будынку Палаца прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.
Адбылося ўзгаранне на даху мангальнай зоны, прыбудаванай да ўстановы, піша МНС.
Наведвальнікі рэстарана самастойна пакінулі будынак. Пацярпелых няма.
Прычына інцыдэнту высвятляецца.