БЕЛ Ł РУС

Таксіст у Мінску дапамог затрымаць кур'ера тэлефонных махляроў

18.12.2025 / 9:42

Nashaniva.com

Супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі і крымінальнага вышуку затрымалі 19‑гадовага замежніка, паведамляе прэс-служба МУС.

Хлопец па заданні махляроў прыехаў у Мінск і забраў у пенсіянеркі больш за 80 тысяч рублёў у эквіваленце. Наяўныя грошы ён збіраўся вывезці за мяжу на таксі.

Кіроўца таксі, які прыбыў на замову, па знешнім выглядзе і паводзінах пасажыра зразумеў, што той датычны да крымінальнай схемы, і праз калег паведаміў пра гэта супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі.

Высветлілася, што ахвярай падману стала 73‑гадовая мінчанка. Пад пагрозай крымінальнага пераследу і правядзення вобшуку ў кватэры яна перадала пасыльнаму нібыта для дэкларавання ўсе свае зберажэнні. Грошы канфіскаваны і будуць вернуты ўладальніцы. Заведзена крымінальная справа па факце махлярства.

У міліцыі нагадваюць: памагатыя зламыснікаў нароўні з іншымі ўдзельнікамі злачынных схем падлягаюць крымінальнай адказнасці і абавязаны кампенсаваць прычыненую шкоду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула