БЕЛ Ł РУС

Армія Расіі прасунулася ў Пакроўску

18.12.2025 / 9:54

Nashaniva.com

Расійскія войскі маюць поспех на Данеччыне і Днепрапятроўшчыне. Як паведаміў украінскі маніторынгавы аналітычны праект DeepState, яны прасунуліся каля чатырох населеных пунктаў.

Адзначаецца, што армія РФ прасоўваецца паблізу вёсак Званоўка і Роўнае, а таксама ў горадзе Пакроўску Данецкай вобласці, піша «УНІАН».

Таксама, паводле даных аналітыкаў DeepState, расіяне маюць поспех каля населенага пункта Дачнае Днепрапятроўскай вобласці.

Згодна са зводкай Генеральнага штаба, найбольш напружаная сітуацыя за мінулыя суткі была на Пакроўскім напрамку, дзе былі спыненыя 38 штурмавых і наступальных дзеянняў у раёнах населеных пунктаў Шаховае, Родзінскае, Чырвоны Ліман, Мірнаграда, Пакроўска, Катліна, Удачнага, Маладзецкага, Дачнага і ў напрамку Новапаўлаўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула