Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў
Сярод тых палітвязняў, хто прыехаў сёння ноччу з Украіны ў Варшаву, быў палітычны аналітык і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута. Асуджаны па справе змоўшчыкаў на 10 гадоў, за кратамі правёў чатыры гады і восем месяцаў.
Фота: Люстэрка
Палітолаг і літаратуразнавец Аляксандр Фядута, прыкметна схуднелы, выйшаў з аўтобуса, абапіраючыся на кіёк, піша «Люстэрка».
— Калі ласка, не чакайце ад нас ніякіх каментароў. І не таму, што мы баімся. А таму, што мы былі ў палоне ў іншапланецян. Што я магу разумець, што я магу цяпер бачыць? — сказаў ён журналістам.
— Як ваша здароўе?
— Танцаваць я не магу. Але ў выпадку неабходнасці дайшоў бы сюды пешшу, — з усмешкай адказаў палітолаг.
Чытайце таксама:
У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў