БЕЛ Ł РУС

Орбан: Я працую дзеля міру, а не дзеля Масквы

18.12.2025 / 14:14

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Венгрыі на пачатку саміту ЕС у Брусэлі адхіліў падазрэнні ў тым, што ён дзейнічае ў інтарэсах Масквы.

Віктар Орбан, фота Thanassis Stavrakis, AP

«Я працую толькі дзеля міру», — заявіў ён.

Орбан застаецца адзіным лідарам ЕС, які рэгулярна сустракаецца з лідарам Крамля Уладзімірам Пуціным, піша Bild.

Апошнім часам ён катэгарычна выступае супраць далейшай фінансавай дапамогі Украіне і тым больш супраць плана выкарыстання замарожаных расійскіх актываў, як прапануе Еўракамісія.

Калі ЕС «адбярэ ў кагосьці грошы», то сам стане адной з бакавых бакоў ваеннага канфлікту, лічыць Орбан.

Чытайце таксама:

Туск: Або сёння грошы, або заўтра кроў

Каментары да артыкула