СБУ заявіла пра знішчэнне ў Крыме МіГ-31, «Панцыра» і іншай каштоўнай тэхнікі
СБУ сцвярджае, што ўначы знішчыла ў анексаваным Крыме самалёт МіГ-31 і іншую расійскую ваенную тэхніку на сотні мільёнаў долараў.
Беспілотнікі Цэнтра спецаперацый «Альфа» Службы бяспекі Украіны ў ноч на 18 снежня атакавалі кампаненты расійскай СПА на вайсковым аэрадроме Бельбек у анексаваным Крыме, гаворыцца ў паведамленні спецслужбы.
СБУ сцвярджае, што УСУ таксама была знішчана наступная тэхніка:
два комплексы далёкага радыёлакацыйнага выяўлення «Неба-СВУ» (кошт аднаго — каля 60—100 мільёнаў долараў ЗША);
РЛС 92Н6, якая з’яўляецца часткай зенітна-ракетнага комплексу С-400 «Трыумф» (арыенціровачная цана для ўнутранага рынку — 30 мільёнаў долараў ЗША, экспартная — 60 мільёнаў долараў ЗША);
зенітна-ракетны комплекс «Панцыр-С2» (арыенціровачная цана для ўнутранага рынку — 12 мільёнаў долараў ЗША, экспартная — 19 мільёнаў долараў ЗША);
самалёт МіГ-31 з поўным баявым камплектам (арыенціровачная цана — 30—50 мільёнаў долараў ЗША ў залежнасці ад камплектацыі і ўзбраення).