Бабарыка і Калеснікава ўжо паехалі ў Германію
Былыя палітвязні Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава ўжо паехалі ў Германію — іх забраў амбасадар гэтай краіны, паведамляе «Белсат» са спасылкай на праваабаронцаў.
Фота: lookby.media
Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава прыехалі сёння ў Варшаву з Украіны, пасля іх вызвалення з беларускіх калоній у суботу.
Раней МЗС Германіі заявіў, што гатовы даць магчымасць уезду ім, а Марыя Калеснікава некалькі гадоў жыла і працавала ў Штутгарце.