З’явілася відэа ўдараў УСУ па ЗРК С-400 у Белгарадскай вобласці
14 снежня ўкраінскія беспілотнікі ўдарылі па калоне ЗРК С-400, якая рухалася ў тыле, у Белгарадскай вобласці.
Канал «Досье Шпиона» піша, што адну пускавую ўстаноўку знішчылі, а другую пашкодзілі.
Сёння СБУ заявіла пра знішчэнне ў Крыме МіГ-31, «Панцыра» і іншай каштоўнай тэхнікі на мільёны долараў.