Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»
Падчас выступлення перад дэлегатамі УНС Аляксандр Лукашэнка выпадкова паказаў адну са сваіх шпаргалак. Паколькі бачыць ён ужо вельмі слаба, хоць і не хоча гэтага прызнаваць, яму іх пішуць гіганцкімі літарамі, таму тое, што трапіла ў кадр відэакамеры, можна без аніякіх цяжкасцяў прачытаць.
Скрыншот з відэа
Інцыдэнт адбыўся падчас адказу на пытанне прапагандыста Вадзіма Гігіна пра беларуска-амерыканскія перамовы. Лукашэнка, нібыта імправізуючы, захапіўся і пачаў крытычна выказвацца пра дэмакратычны рух і яго лідараў, а ў пэўны момант схапіўся за паперку, якая ляжала перад ім, і паказаў напісаны на ёй тэкст на камеру.
На той паперцы былі выкладзеныя тэзісы пад назвамі «Деньги» і «Деньги‑2». Тэзісы «Деньги‑2» давалі Лукашэнку падрыхтаваны матэрыял для разважанняў пра тое, што сродкі, сабраныя беларусамі на платформе «Байсол» для палітвязняў за некалькі гадзін, ужо нібыта кімсьці скрадзеныя. Але пасля ён, захапіўшыся іншымі сюжэтамі, на гэты так і не выйшаў.
Чытайце таксама:
Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму
Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку