БЕЛ Ł РУС

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно

19.12.2025 / 8:30

Арына Жураўская

«Доўгачаканая навіна для ўсіх беларусаў. На борце «Белавія» пачалі бясплатна падаваць алкаголь», — падзяліўся радасцю ў інстаграме фітнэс-трэнер Віталь Міткоўскі.

Віталь падкрэсліў, што лятае даволі часта, але такую шчодрасць ад авіякампаніі бачыць упершыню. Ляцеў трэнер гэтым разам на Шры-Ланку. Кажа, што новаўвядзенне тычыцца доўгіх рэйсаў у Азію.

Ён жа паказаў, які алкаголь прапаноўвалі сцюардэсы. Гэта было таннае віно ў пакеце ад «Мінскага завода пеністых він» — белае сухое і чырвонае паўсухое Arta Vinia. Каментатары дадалі, што каштуе такое ў беларускіх крамах каля 8 рублёў за літр.

Ролік ужо набраў больш за 185 тысяч праглядаў. У каментарыях народ злуецца праз тое, што алкаголь у прынцыпе дазваляюць піць падчас палёту. Хтосьці піша пра нізкую якасць напояў, якія ў Беларусі называюць віном.

View this post on Instagram

A post shared by ФИТНЕС • ТРЕНЕР | ОНЛАЙН • ВЕДЕНИЕ (@vitalij_mitkovskij)

Нехта абурыўся тым, што з улікам цэн на квіткі ў «Белавія» прапановы маглі б быць і лепшыя: «З такімі цэнамі за квіткі акрамя віна яшчэ масаж павіны рабіць проста ў палёце і Саладуха павінен спяваць у праходзе». Але Віталь не пагадзіўся: ён лічыць, што 700—800 даляраў на чалавека за квіток на Шры-Ланку і назад — гэта прыемная цана.

Але шмат хто пабачыў у навіне добрую нагоду для жартаў.

«Шато дэ Пакет».

«Выбачаюся, а «Крыжачок» плануюць дадаваць у меню? А то гэты букет занадта вытанчаны для мяне».

Сам Віталь кажа, што прадбачліва набыў нармальны алкаголь у дзьюці-фры, але беларускім віном скарыстаўся, каб «успомніць маладосць і панастальгіраваць».

Чытайце таксама:

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту

«Белавія» ўвяла паслугу дадатковага харчавання

Чым цяпер кормяць на рэйсах «Белавія» ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула