Ад заўтра экс-палітзняволеныя змогуць падаваць дакументы на міжнародную абарону ў Польшчы
Такая дамоўленасць была дасягнутая падчас размовы намесніка кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі з кіраўніцтвам Галоўнай камендатуры Памежнай службы Польшчы і камендатуры Памежнай службы ў Варшаве, паведамляе прэс-служба АПКБ.
Беларускія палітвязні, якія прыбылі ў Варшаву з Украіны раніцай 18 снежня. Фота: «Наша Ніва»
Беларусы групамі змогуць падаць дакументы ў трох пагранічных пляцоўках. Таксама польская памежная служба выказала гатоўнасць прымаць дакументы і ў выхадныя дні — суботу і нядзелю — аж да пачатку святочных дзён, каб максімальна паспрыяць паскарэнню працэдуры легалізацыі ў Польшчы.
Чытайце таксама:
«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»
Стала вядома, як быў арганізаваны прыём вызваленых палітвязняў адразу ў трох краінах
Ціханоўская падзякавала ЗША, Польшчы і Літве за вызваленне палітвязняў