БЕЛ Ł РУС

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-2010

19.12.2025 / 08:48

Nashaniva.com

15 гадоў таму, 19 снежня 2010 года, у Мінску адбыліся шматтысячныя пратэсты нязгодных з абвешчанымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле афіцыйных вынікаў, Аляксандр Лукашэнка набраў 79,67%. Андрэю Саннікаву намалявалі 2,43 працэнта і паставілі на другое месца.

Дзясяткі тысяч людзей прайшлі праспектам ад Кастрычніцкай да плошчы Незалежнасці. Пратэст скончыўся нечуванымі рэпрэсіямі — сотні людзей былі збітыя спецназам і затрыманыя.

Былі затрыманыя шасцёра кандытатаў у прэзідэнты — Дзмітрый Вус, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч, а таксама 630 чалавек. На падыходзе да Кастрычніцкай плошчы Уладзімір Някляеў быў жорстка збіты.

Пазней Вус, Някляеў, Саннікаў, Статкевіч і 45 удзельнікаў акцыі былі асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў.

Першая Плошча адбылася ў сакавіку 2006 года, калі людзі пратэставалі супраць вынікаў тагачасных прэзідэнцкіх выбараў і калі на Кастрычніцкай плошчы ўзнік намётавы гарадок, які пратрымаўся пяць дзён і быў жорстка разагнаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула