БЕЛ Ł РУС

Што неабходна, каб навагодняя гірлянда не загарэлася

19.12.2025 / 12:42

Nashaniva.com

Гірлянды — адзін з самых папулярных спосабаў стварыць атмасферу навагодняга чараўніцтва і ўтульнасці.

Аднак неабходна выконваць правілы, каб электрагірлянда не стала крыніцай пажару. Тлумачыць старшы эксперт упраўлення спецыяльных экспертыз упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Антон Скварцоў:

— Перш за ўсё неабходна вызначыцца, дзе вы плануеце выкарыстоўваць гірлянду: унутры дома ці на вуліцы. Для ўнутранага выкарыстання падыдуць любыя мадэлі, а для вуліцы варта выбіраць гірлянды з абаронай ад вільгаці і ўстойлівыя да нізкіх тэмператур.

Звярніце ўвагу на маркіроўку «IP», якая ўказвае на ступень абароны: чым вышэй лічбы, тым надзейней выраб.

Для вулічнай гірлянды мінімальная ступень абароны забяспечваецца пры наяўнасці маркіроўкі «IP63».

Правільная эксплуатацыя гірлянды дапаможа падоўжыць тэрмін яе службы і захаваць бяспеку, таму:

— выкарыстоўвайце толькі сертыфікаваныя вырабы;

— не перагружайце ланцуг: калі гірлянда злучаецца з іншымі гірляндамі, сачыце за максімальнай нагрузкай на электрычную сетку;

— пазбягайце нацягвання дратоў: гэта можа прывесці да пашкоджання ізаляцыі і кароткага замыкання;

— пасля святаў акуратна прыбірайце гірлянды ў скрынкі, пазбягаючы перагібаў дратоў;

— перад выкарыстаннем правярайце гірлянду на наяўнасць пашкоджанняў;

— сачыце за надзейнасцю мацавання гірлянды, якая выкарыстоўваецца на вуліцы: парывы ветру або снег, што падае з даху, могуць прывесці да яе пашкоджання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула