БЕЛ Ł РУС

У крамах з’явілася незвычайная садавіна па 70 рублёў

19.12.2025 / 12:50

Nashaniva.com

У сетцы «Гіпа» незвычайныя міні-абрыкосы розных колераў. Іх прывезлі з Кітая.

Гэта плады зялёнага, жоўтага і чырвонага колераў. Кошт за кілаграм — 69,99 рубля, піша Onliner.by.

Яны ўжо расфасаваныя, таму купіць пару штук «на пробу» не атрымаецца: у адной упакоўцы прыкладна 300—350 грамаў.

Тыя, хто каштаваў гэтыя кітайскія абрыкосы, дзеляцца ў сацыяльных сетках, што яны значна саладзейшыя за звычайныя і хрумсткія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула