БЕЛ Ł РУС

Украіна і Расія правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў

19.12.2025 / 16:19

Nashaniva.com

Украіна і Расія зноў правялі абмен целамі вайскоўцаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў. Пра гэта заявілі Каардынацыйны штаб Украіны па пытаннях ваеннапалонных і памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі.

Паводле паведамлення ўкраінскага боку, у краіну вярнулі 1003 целы загінулых, якія, як заяўляе Расія, належаць украінскім вайскоўцам. У той жа час Мядзінскі паведаміў, што Украіне перадалі 1000 целаў, а Расіі — 26. 

Пагадненне аб перадачы целаў было дасягнута падчас перамоў паміж украінскай і расійскай дэлегацыямі, якія адбыліся ў маі і чэрвені гэтага года ў Стамбуле. Усяго за гэты час Расія перадала Украіне больш за 10 тысяч целаў загінулых, а Украіна Расіі — больш за 200. Такая розніца, як адзначаецца, можа быць звязаная з тым, што расійскія войскі на многіх напрамках вядуць наступленне, а таму целы загінулых украінскіх вайскоўцаў часцей застаюцца на тэрыторыях, якія кантралюе расійскі бок.

Чытайце таксама:

Украіна і Расія зноў абмяняліся целамі загінулых

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну

Украіна і Расія правялі першы за месяц абмен целамі

Каментары да артыкула