БЕЛ Ł РУС

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка

19.12.2025 / 19:42

Nashaniva.com

19 снежня ў Маямі для ўдзелу ў перамовах паміж ЗША і Украінай прыбудуць дарадцы па нацыянальнай бяспецы кіраўнікоў Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі Гюнтэр Заўтэр, Эмануэль Бон і Джонатан Паўэл, паведамляе журналіст выдання Axios Барак Равід.

Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў і дарадца федэральнага канцлера Германіі па нацыянальнай бяспецы Гюнтэр Заўтэр на сустрэчы ў Берліне 15 снежня 2025 года. Фота: AP Photo / Markus Schreiber 

Гэта першы раз, калі еўрапейскія прадстаўнікі будуць прысутнічаць у Маямі разам з перамоўцамі ад ЗША і Украіны Стывам Уіткафам і Рустэмам Умеравым. Умераў пацвердзіў, што еўрапейцаў на гэтую сустрэчу запрасілі амерыканцы.

Акрамя таго, у перамовах возьмуць удзел прадстаўнікі Турцыі і Катара — міністр замежных спраў Турцыі Хакана Фідана і эмір Катара Тамім Аль Тані, што сведчыць пра вельмі высокі ўзровень перамоў.

Чытайце таксама:

ЗША правядуць у Маямі перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны супраць Украіны

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян

Трампу з Расіі перадалі скрыню чырвонай ікры

Каментары да артыкула