11‑гадовы хлопчык вынес з кватэры 100 тысяч даляраў і пакінуў для махляроў пад балконам
У Мінску ахвярай тэлефонных махляроў стаў школьнік.
Пяцікласніку патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам «Белтэлекама», і падчас размовы даведаўся звесткі бацькоў, паведамляе выданне «На страже».
Затым на сувязь выйшаў «праваахоўнік», які запалохваў дзіця, пагражаючы адправіць яго бацькоў у турму, а яго самога — у дзіцячы дом.
Пад ціскам хлопчык узяў з сямейнага сейфа 30 000 еўра і ювелірныя вырабы на суму 70 000 даляраў, пасля чаго пакінуў іх пад балконам, адкуль маёмасць забралі зламыснікі.