БЕЛ Ł РУС

Расія скасоўвае вайсковыя дамовы з 11 краінамі Еўропы

20.12.2025 / 10:1

Nashaniva.com

Урад Расіі дазволіў Міністэрству абароны скасаваць шэраг пагадненняў, якія рэгулявалі вайсковае супрацоўніцтва з шэрагам краін Еўрапейскага саюза і Вялікабрытаніяй, піша Deutsche Welle.

Фота: Мінабароны Расіі

Міністэрства абароны Расіі атрымала адабрэнне ўрада РФ на скасаванне 10 пагадненняў аб вайсковым супрацоўніцтве і аднаго адпаведнага мемарандума, якія Расія заключыла з шэрагам еўрапейскіх краін у перыяд з 1992 да 2002 года. Адпаведнае распараджэнне было апублікаванае ў пятніцу, 19 снежня, на афіцыйным расійскім партале прававой інфармацыі.

У спісе дамоў, якія можа скасаваць Міністэрства абароны РФ, значацца пагадненні аб «супрацоўніцтве ў ваеннай сферы» з такімі краінамі, як Германія, Польшча, Румынія, Данія, Нарвегія, Нідэрланды, Харватыя, Бельгія і Чэхія, а таксама мемарандум, укладзены паміж міністэрствамі абароны РФ і Вялікабрытаніі.

Пагадненні, што скасоўваюцца, былі часткай прававой базы, якая рэгулявала двухбаковае вайсковае ўзаемадзеянне паміж падпісантамі, сфармаванае пасля распаду Савецкага Саюза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула