БЕЛ Ł РУС

Ідзе пахаладанне: прагноз надвор'я на перадкалядныя дні

20.12.2025 / 11:28

Nashaniva.com

У нядзелю надвор'е ў краіне будуь вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Пройдуць дажджы і мокры снег.

На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -3..+3°С, максімальная тэмпература днём 0..+5°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, днём істотна не зменіцца.

У панядзелак — дождж, мокры снег. Ноччу -4..+2°С, днём -2..+3°С.

У аўторак пахаладае. Месцамі па краіне снег. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -8°С па паўночным усходзе да +1°С па паўднёвым захадзе Беларусі.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула