СБУ прыцэльна ўдарыла па аэрадроме Бельбек у Крыме
Далёкабойныя дроны Цэнтра спецаперацый «Альфа» СБУ ўдарылі па двух расійскіх Су-27 на вайсковым аэрадроме Бельбек.
Адзін са знішчальнікаў быў цалкам аснашчаны і гатовы да вылету — яго знішчылі.
Прыблізны кошт страт РФ — каля $70 млн. Таксама пацверджана паражэнне дыспетчарскай вежы, што ўскладняе кіраванне палётамі.
Гэта ўжо другая паспяховая атака СБУ па Бельбеку за апошнія дні. Раней беспілотнікі знішчылі РЛС, СПА і МіГ-31 з боезапасам на сотні мільёнаў даляраў.