БЕЛ Ł РУС

Мінчук пабіўся з незнаёмцам з-за жонкі і страціў зрок на адным воку

20.12.2025 / 13:29

Nashaniva.com

Неяк ноччу мінчук не мог датэлефанавацца да жонкі, якая пайшла на сустрэчу са знаёмымі. Калі ён чарговы раз набраў нумар жонкі, яму адказаў незнаёмец і паведаміў, што яна занята і не можа размаўляць. Так паўтарылася некалькі разоў.

Праз нейкі час незнаёмец сам ператэлефанаваў яму і сказаў, каб той спусціўся да пад’езда. Гараджанін такой нахабнасці не чакаў, але на вуліцу ўсё ж выйшаў, пішуць «Мінск-навіны».

На лаўцы сядзела яго жонка, побач з ёй знаходзіўся п'янаваты мужчына — той самы, які адказваў на званкі. Ён паводзіў сябе нахабна, абражаў і прыніжаў мужчыну перад жонкай. Не вытрымаўшы, мінчук ударыў яго першым. Далей паміж імі адбылася бойка — незнаёмец нанёс яму не менш за 11 удараў, пасля чаго сышоў.

Раніцай стан мінчука пагоршыўся, яго забралі ў бальніцу. З-за траўмы, атрыманай у бойцы, ён страціў зрок на адным воку. У дачыненні да мужчыны, які яго збіў, заведзена крымінальная справа. Яму пагражае да васьмі гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула