БЕЛ Ł РУС

«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ

20.12.2025 / 17:4

Nashaniva.com

Для ўдзелу ў выставе дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» супрацоўнікі асіповіцкага філіяла ААТ «Бабуліна крынка» вырабілі гіганцкі тварожны сырок вагой 150 кілаграмаў, паведамляе mogilevnews.by.

Як паведаміла намесніца дырэктара па вытворчасці і якасці Святлана Грэчная, да такой незвычайнай задачы на прадпрыемстве рыхтаваліся загадзя. Для сырка спецыяльна зрабілі форму патрэбнага памеру, запоўнілі яе тварожнай масай, пасля чаго выраб асцярожна дасталі і пакрылі шакаладнай глазурай.

Гіганцкі сырок стаў не проста выставачным экспанатам — ім частавалі ўсіх ахвотных наведвальнікаў.

Чытайце таксама:

У Магілёве «Бабуліна крынка» выпусціла 150‑кілаграмовае марожанае ў ражку

На расійскіх таварах беларускую мову можна сустрэць ці не часцей, чым на беларускіх. Чаму так?

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр

Лукашэнка абмеркаваў з Бабушкіным «Бабуліну крынку»

Каментары да артыкула