«У палітыцы гэта знак смерці». Дональд Трамп расказаў пра сваё цяперашняе стаўленне да жанчын
Выступаючы на мітынгу ў Паўночнай Караліне, Дональд Трамп сказаў, што нягледзячы на тое, што любіць прыгажосць, ён больш не глядзіць на жанчын.
Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Karl B DeBlaker
Трамп кажа, што глядзіць на рэчы як мастак, але за адным выключэннем.
«Я чалавек вельмі эстэтычны, паверце мне. Акрамя як у дачыненні да жанчын. Мне ўсё роўна, як выглядае жанчына. Раней я казаў «прыгожая». Цяпер мне ўсё адно. З таго часу як я ў палітыцы, я больш ніколі не згадваю знешнасць. Самая прыгожая жанчына можа прайсці проста міма — я нават не пагляджу на яе больш. Бо ў палітыцы гэта знак смерці».