БЕЛ Ł РУС

Цяпер Умку можна павесіць на ялінцы

21.12.2025 / 11:12

Nashaniva.com

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала відэа з новым лукашэнкаўскім мерчам — гэта цацка на ялінку ў выглядзе шпіца.

Белы памеранскі шпіц на мянушку Умка стаў неад'емнай часткай публічнага вобраза Лукашэнкі апошнія гады. Сабака ператварыўся ў ягонага сталага спадарожніка, прысутнічаючы не толькі на нефармальных шпацырах, але і на мерапрыемствах дзяржаўнага ўзроўню.

Умка мае ўнікальны статус, які дазваляе яму знаходзіцца ў месцах, звычайна закрытых для жывёл. Лукашэнка бярэ яго ў месцы, куды, згодна з заканадаўствам, жывёлам забаронена.

Умку бачылі на вайсковых палігонах падчас вучэнняў, у хакейных раздзявальнях пасля матчаў, ён быў на выбарчым участку 2025 года, і гэта стала, бадай, самым запамінальным пра тыя «выбары», бо Умка памеціў участак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула