БЕЛ Ł РУС

Мінчукі палююць на свечкі, якія выпусціў Mak.by

21.12.2025 / 16:41

Nashaniva.com

«Я ахвяра маркетынгу».

Фота: сацсеткі

З 18 снежня ў рэстаранах Mak.by раздаюць свечкі — з водарам фірмовага вішнёвага піражка, ванільнага кактэйлю і капучына з карыцай. Свечкі выдаюць пры замове «Утульнага комба» (набору з бургера, бульбы фры, напою і дэсерту).

У сацсетках шмат мінчукоў хваліцца, што ўжо здабылі гэтыя свечкі.

«Я ахвяра маркетынгу», — жартуюць беларускі, выкладаючы фота.

Многія хваляць задуму. Але некаторыя прызнаюць, што чакалі большага. Напрыклад, свечка з водарам вішнёвага піражка пахне слаба і не зусім піражком.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула