Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці Мелказёрава
Папулярнага блогера Мікіты Мелказёрава, якому было 37 гадоў, раптоўна не стала сёння ноччу.
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні яго блізкім.
«Немагчыма паверыць. Здаецца, быццам такога проста не магло здарыцца. На жаль, у ноч на 21 снежня памёр журналіст і вядоўца «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў.
Мікіта ўмеў рабіць рэдкую рэч — даваць чалавеку прастору быць сабой. Яго праца зрабілася важнай часткай беларускай медыйнай прасторы. І заўсёды ёй застанецца.
Выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім Мікіты, сябрам, калегам і ўсім, хто любіў яго. Гэта вялікая страта для беларусаў.
Светлая памяць», — напісала ў тэлеграм-канале Ціханоўская.