БЕЛ Ł РУС

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

21.12.2025 / 20:27

Nashaniva.com

Папулярнаму ютуб-блогеру было 37 гадоў.

Блогера Мікіты Мелказёрава не стала ў ноч на 21 снежня.

Як піша Reform.news, учора ўвечары Мікіту стала дрэнна. Ён адляжаўся, адчуў сябе лепш праз некаторы час. Затым устаў, пайшоў і страціў прытомнасць. Спынілася сэрца. Прычына смерці будзе вядомая пасля анатамавання.

Для блізкіх Мікіты адкрылі збор.

Мікіта вядомы як вядучы ютуб-канала «Жыццё-маліна», дзе выходзілі інтэрв'ю з беларускімі палітыкамі і селебрыці. На канале 97 тысяч падпісчыкаў. Мікіта таксама вёў гістарычны падкаст «Загляне сонца», падкаст з Сашам Івуліным «Нешта будзе», дзе яны абмяркоўвалі жыццёвыя рэчы. 

@nashaniva «Загляне сонца і ў наша ваконца» Паглядзіце да канца натхняльны адказ самаго Мікіты Мелказёрава на яго фірмовае пытанне, якое журналіст даў у студзені 2023 пад час вялікай размовы на канале ТОК з Настай Роўдай #жизньмалина #нашаніва #беларускітыкток #беларускіцікток #мелкозеров ♬ i was only temporary (Slowed + Reverb) - my head is empty

Раней ён працаваў журналістам на «Анлайнеры» і «Трыбуне».

Мікіта быў жанаты з мадэллю Лінай Цапавай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула