БЕЛ Ł РУС

Апошні допіс Мікіты Мелказёрава

21.12.2025 / 21:59

Nashaniva.com

Папулярны ютуб-блогер Мікіта Мелказёраў памёр у ноч на 21 снежня.

Незадоўга да гэтага блогер апублікаваў у сторыс інстаграма фота з жонкай Лінай Цапавай — шчаслівая пара разам з сабакам Фуджы адпачывала на канапе.

Пара ажанілася ў студзені. Гэта была анлайн-цырымонія — Мікіту і Ліну распісалі ў ЗША ў штаце Юта.

Мікіта вядомы як вядучы ютуб-канала «Жыццё-маліна», дзе выходзілі інтэрв'ю з беларускімі палітыкамі і селебрыці. На канале 97 тысяч падпісчыкаў. Мікіта таксама вёў гістарычны падкаст «Загляне сонца», падкаст з Сашам Івуліным «Нешта будзе», дзе яны абмяркоўвалі жыццёвыя рэчы. 

Раней ён працаваў журналістам на «Анлайнеры» і «Трыбуне».

У ноч на 21 снежня яго раптоўна не стала. Напярэдадні ўвечары Мікіта кепска сябе адчуў. Як піша Reform.news, блогер адляжаўся, адчуў сябе лепш праз некаторы час. Затым устаў, пайшоў і страціў прытомнасць. Адмовіла сэрца. Прычына смерці будзе вядомая пасля анатаміравання. Блогеру было ўсяго 37 гадоў.

Для блізкіх Мікіты адкрылі збор.

Чытайце таксама:

«Нячасты прыклад таго, як прыйсці да беларушчыны ў дарослым веку». Беларусы згадваюць Мікіту Мелказёрава

Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці Мелказёрава

Каментары да артыкула