БЕЛ Ł РУС

«Манрэаль» выбіў з Кубка Стэнлі «Пітcбург» і выйшаў у фінал Усхода

13.05.2010 / 08:09

nn.by

Праўда, гэта азначае, што браты Касціцыны на чэмпіянат свету па хакеі не прыедуць.

«Манрэаль Канадыенс», які па выніках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай ліігі, заняў восьмае месца ва Усходняй канферэнцыі, следам за найлепшай камандай сезона «Вашынгтонам Кэпіталз» выбіў з Кубка Стэнлі мінулага яго ўладальніка «Пітсбург Пінгвінз»!.

У сёмым апошнім матчы серыі канадскі клуб у Пітсбургу 12 мая выйграў 5:2 (2:0, 2:2, 1:1).

Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 13 хвілін 7 секундаў. А галкіпер канадцаў Яраслаў Галак каторы раз быў прызнаны першай зоркай матчу.

Выніковы лік у серыі 4:3 (першы матч 3:6, другі 3:1, трэці 0:2, чацверты – 3:2, пяты – 1:2, шосты – 4:3).

У фінале Усхода (паўфінал Кубка Стэнлі)

«Манрэаль Канадыенс» згуляе або з «Філадэльфіяй» або «Бостанам», там лік у серыі 3:3.

Фінальная серыя на Усходзе пачнецца 16 мая. У фінале Захада згуляюць «Чыкага» і «Сан-Хасэ».

Поспех таксама азначае, што браты Касціцыны не прыедуць на чэмпіянат свету ў Нямеччыну. Хіба толькі Сяргей, які ўжо дзевяць матчаў запар не выходзіць на лёд. Але кіраўніцтва клуба ў зборную яго не адпускае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула