БЕЛ Ł РУС

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні

22.12.2025 / 8:59

Nashaniva.com

У нядзелю ў паліцыю паступіла паведамленне пра акт вандалізму каля будынка беларускага пасольства ў сталіцы Літвы.

Паводле звестак паліцыі, 21 снежня ў Вільні на вуліцы Міндоўга каля агароджы пасольства Беларусі невядомы разбіў шкло на партрэтах чатырох загінулых, перакуліў фотаздымкі і разбіў свечкі, піша Delfi.lt.

Мяркуецца, што інцыдэнт адбыўся ў перыяд з 14:00 да 18:50. Паліцыя праводзіць расследаванне факта парушэння грамадскага парадку.

Ля агароджы беларускай амбасады ў Вільні выстаўленыя партрэты загінулых ад рук беларускага рэжыму пачынаючы з 1990-х, загінулых падчас пратэстаў у 2020 годзе, памерлых у калоніях палітвязняў, а таксама загінулых ва Украіне добраахвотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула