Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан
Джэймс Рэнcан, актор, які сыграў Зігі Сабатку ў серыяле HBO «Праслухоўванне» і здымаўся ў многіх іншых тэлешоу і фільмах, памёр ва ўзросце 46 гадоў, піша AP.
Фота: Jon Kopaloff / Getty Images
Як паведамляе ў анлайн-запісах офіс судова-медыцынскай экспертызы акругі Лос-Анджэлес, Рэнсан памёр у пятніцу ў выніку самагубства.
Сярод яго кінаработ — фільмы «Яно-2», «Чорны тэлефон» і «Чорны тэлефон-2», «Сіністэр», «Олдбой». Таксама ён з’яўляўся ў тэлесерыялах, у тым ліку ў крымінальнай драме «Босх» і шоу «Покер фэйс».
У нядзелю былі пакінутыя паведамленні з просьбай аб каментары для прадстаўнікоў Рэнсана, а таксама для прэс-сакратара офіса судова-медыцынскай экспертызы.