БЕЛ Ł РУС

Жанчына пяць гадоў пераводзіла грошы махлярам, каб атрымаць спадчыну брата, які нібыта загінуў у ЗША

22.12.2025 / 10:53

Nashaniva.com

Жанчына не бачыла стрыечнага брата 20 гадоў.

У 2020 годзе 62‑гадовая пенсіянерка стала весці перапіску праз электронную пошту з невядомай асобай, якая выведала інфармацыю пра стрыечнага брата жанчыны, якога мінчанка не бачыла больш за 20 гадоў, паведамляе Следчы камітэт.

Праз некаторы час ёй даслалі ліст, у якім паведамлялася, што той самы брат загінуў у аўтакатастрофе, а жанчына нібыта з’яўляецца адзінай спадчынніцай маёмасці на суму 100 000 даляраў.

Аферысты вялі актыўную перапіску і пераконвалі, што для атрымання спадчыны неабходна паэтапна аплачваць дзяржаўныя мыты і юрыдычную дапамогу. На працягу пяці гадоў жыхарка сталіцы рэгулярна пералічвала грошы — спачатку свае, а потым пазычала грошы ў знаёмых

Пасля чарговага запыту на аплату пацярпелая зразумела, што стала ахвярай махлярства, і звярнулася ў міліцыю.

Агульная сума прычыненай шкоды склала больш за 100 000 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула