БЕЛ Ł РУС

Жыхар Баранавічаў катаваў жонку. Паглядзіце, колькі яму далі 

22.12.2025 / 11:21

Nashaniva.com

Сваркі і скандалы, якія заканчваліся збіццём жанчыны, доўжыліся больш за год. Калі мужчына прыходзіў дадому нецвярозым, кожны раз жорстка здзекаваўся з жонкі.

Аднойчы ён схапіў жонку за валасы і біў кулаком па патыліцы. Часам пабоі былі яшчэ больш сур’ёзнымі — мужчына хапаў жонку за валасы, штурхаў на падлогу, а калі тая падала, наступаў нагой на шыю і душыў, піша «Наш край».

Мужчына быў прызнаны вінаватым у катаваннях.

Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 1 месяц са штрафам сумай 1 260 рублёў.

Судовае пасяджэнне праходзіла ў выязным фармаце ў Баранавіцкім ГАУС, на ім прысутнічалі сямейныя скандалісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула