БЕЛ Ł РУС

Белы дом: Мыты Трампа прынеслі ЗША 235 мільярдаў даляраў

22.12.2025 / 13:1

Nashaniva.com

Белы дом паведаміў пра дасягненні з моманту другога ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

За 11 месяцаў, паводле гэтых звестак, яму ўдалося дасягнуць наступнага:

Даходы ад мыт падлічаныя за перыяд з 20 студзеня да 15 снежня 2025 года. Яны істотна вышэйшыя за папярэднія: у 2024 фінансавым годзе ЗША атрымалі ўсяго 77 мільярдаў даляраў мытных даходаў. Аднак да мэтавага паказчыка гэтыя лічбы пакуль не дацягваюць — у ліпені міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт заяўляў, што разлічвае на 300 мільярдаў.

На гэтым фоне паказальна, што задаволенасць амерыканцаў эканамічнай палітыкай, паводле паведамлення радыёстанцыі NPR, складае ўсяго 36% — гэта самы нізкі ўзровень за апошнія шэсць гадоў, піша Bild.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула