Тварам Milavitsa стала «звычайная дзяўчына з пышнымі формамі»
У лістападзе Milavitsa вырашыла выбраць вядучую мадэль брэнда сярод звычайных дзяўчат. «Мы хацелі прадэманстраваць, што прыгожая і камфортная бялізна, створаная для натхнення, даступная ва ўсіх памерах», — расказалі прадстаўнікі Milavitsa. Пераможцы прапанавалі стаць тварам брэнда, піша Onliner.
«У лістападзе мы абвясцілі кастынг, каб знайсці тую самую дзяўчыну, якая стане нашай вядучай мадэллю і пакажа, што не абавязкова быць прафесійнай мадэллю, каб натхняць іншых, адкрыць «Мілавіцу» для моладзі з прыгожымі пышнымі формамі. Мы атрымалі неверагодную колькасць заявак ад дзяўчат з усёй Беларусі, і выбар быў няпростым», — падзяліліся прадстаўнікі кампаніі.
У фінал кастынгу выйшлі 18 удзельніц, якія паспрабавалі сябе ў ролі мадэляў на прафесійнай фотасесіі.
Пераможцай стала дзяўчына на імені Лізавета. Ёй паступіла прапанова аб далейшым супрацоўніцтве з брэндам.